Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 294 человека

Адкрыццё першых классаў з беларускай мовай навучання

Дата: 1 июня 2016 в 09:47, Обновлено 1 июня 2016 в 09:53

 

Паважаныя бацькі!

 

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2016/2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24) у наступным навучальным годзе працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 (“Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”); 48 23 79; 45 54 57 (“Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”).

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.