Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 294 человека

Білеты па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”

Дата: 26 августа 2016 в 13:49
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
10.08.2016 № 696
 
 
Білеты
па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”
для правядзення абавязковага выпускнога экзамену
па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі,
адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі,
у тым ліку для правядзення экзамену ў парадку экстэрнату
 
 
2016/2017 навучальны год
 
 
Тлумачальная запіска
Абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» праводзіцца з мэтай вызначэння і ацэнкі ўзроўню засваення вучнямі зместу вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Пры правядзенні экзамену асаблівую ўвагу трэба звярнуць на авалоданне вучнямі цэласнымі ведамі і комплексам уменняў, якія абумоўлены патрабаваннямі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў па айчыннай гісторыі.
Абавязковы выпускны экзамен праводзіцца па білетах. Экзаменацыйныя білеты распрацаваны асобна для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па гісторыі Беларусі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012, 2015, 2016 гг. На базавым узроўні вывучэння прадмета ацэньваецца сістэмнае засваенне вучнямі важнейшых гістарычных паняццяў і падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці з тлумачэннем найбольш сутнасных прычынна-выніковых сувязей паміж імі, веданне вынікаў дзейнасці персаналій і ацэнак спецыялістаў адносна гістарычных фактаў. На павышаным узроўні вывучэння ацэньваецца засваенне вучнямі агульнагістарычных (сацыялагічных, паліталагічных) паняццяў і праблемна-тэарэтычнага зместу вучэбнага матэрыялу (абагуленых характарыстык) з раскрыццём прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі (працэсамі), заканамернасцей (тэндэнцый) грамадскага развіцця, параўнанне розных пунктаў гледжання і аргументацыяй уласнага меркавання.
Першае і другое пытанні прызначаны для выяўлення ведаў і ўменняў вучняў адпаведна па перыядах ад старажытнасці да 1917 г. і з 1917 г. да пачатку ХХІ ст. Пры адказе на першае і другое пытанні асаблівае значэнне надаецца выяўленню тэарэтычных і факталагічных ведаў выпускнікоў аб працэсе і асаблівасцях фарміравання шматнацыянальнага беларускага этнасу і яго культурна-гістарычнай спадчыне, асноўных этапах станаўлення гістарычных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасці, сродках і выніках пабудовы індустрыяльнага грамадства, укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, станаўленні і развіцці суверэннай Рэспублікі Беларусь. 
Трэцяе пытанне арыентавана на праверку сфарміраванасці ў выпускнікоў уменняў параўноўваць гістарычныя факты (працэсы) і тлумачыць (раскрываць) прычынна-выніковыя сувязі паміж імі; суадносіць факты (працэсы) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам; раскрываць змест гістарычных паняццяў (тэрмінаў); характарызаваць дзейнасць гістарычных асоб і ўклад дзеячаў навукі (культуры) у яе развіццё, а таксама адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры і мастацтва; аналізаваць змест гістарычных дакументаў; працаваць з гістарычнымі картамі; вызначаць гістарычныя з’явы на падставе статыстычных даных; параўноўваць пункты гледжання ці выказваць (аргументаваць) свой уласны погляд (меркаванне) па праблемах гістарычнага развіцця Беларусі.
Змястоўнае напаўненне трэціх пытанняў у адпаведнасці з іх фармулёўкамі распрацоўваецца настаўнікамі самастойна, пры гэтым змест заданняў канкрэтызуецца па спосабу дзейнасці і храналагічнаму перыяду такім чынам, каб пазбегнуць дубліравання з першымі двума пытаннямі.
На выпускным экзамене па гісторыі Беларусі вучні могуць карыстацца вучэбнымі насценнымі картамі і рэпрадукцыямі мастацкіх твораў, у тым ліку на электроннай аснове (пункт 78 Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38).
 
Экзаменацыйныя білеты
(базавы ўзровень)
 
Білет 1
1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.
2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
 
Білет 2
1. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ-ІХ стст.
2. Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917 – ліпені 1920 г.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
 
Білет № 3
1. Полацкае княства ў Х - ХІ стст. Княжацка-вечавы лад.
2. Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
 
Білет № 4
1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан.
2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
 
Білет № 5
1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы.
2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х – 1930-я гг.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
 
 
Білет № 6
1. Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
 
Білет № 7
1. Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ – ХІV ст.
2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.).
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
 
Білет № 8
1. Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель.
2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920-я – 1930-я гг.
3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
 
Білет № 9
1. Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV - першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.
2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
 
Білет № 10
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV – сярэдзіне ХVІ ст.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
 
Білет № 11
1. Культура Беларусі ў ХIV - першай палове ХVІ ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».
2.  Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
 
Білет № 12
1. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.
2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
 
Білет № 13
1. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ - ХVІІІ ст.
2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.
3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
 
Білет № 14
1. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.
2. БССР у 1945 – 1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
 
Білет № 15
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ - першай палове ХVІІ ст.
2. БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Змены ў грамадска-палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
 
Білет № 16
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ - ХVІІІ ст.
2. БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
 
Білет № 17
1. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі.
2. БССР у другой палове 1980-х гг. Вынікі рэфармавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Ажыццяўленне курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
 
Білет № 18
1. Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
 
Білет № 19
1. Беларусь у першай палове ХІХ ст.: грамадска-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае развіццё.
2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
 
Білет № 20
1. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове       90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
 
Білет № 21
1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі.
2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
 
Білет № 22
1. Падзеі рэвалюцый 1905 - 1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.
2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
3. Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычны факт.
 
Білет № 23
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
 
Білет № 24
1. Культура Беларусі ў 60-я гг. ХІХ - пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.
2. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.
3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
 
Білет № 25
1. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.
2.  Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
Экзаменацыйныя білеты
(павышаны ўзровень)
 
Білет 1
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: перыядызацыя, матэрыяльная і духоўная культура.
2. Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя, вынікі пераўтварэнняў.
3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
 
Білет 2
1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V - ІХ стст.
2. Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917 – ліпені 1920 г.: напрамкі ў беларускім нацыянальным руху і асаблівасці афармлення савецкай формы дзяржаўнасці.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
 
Білет № 3
1. Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі.
2. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і польска-савецкай вайны    1919 –1920 гг. Вынікі для Беларусі Брэсцкага і Рыжскага мірных дагавораў.
3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
 
Білет № 4
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст.
2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага становішча. Удзел БССР у стварэнні Савецкага Саюза.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
 
Білет № 5
1. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях у      ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст.
2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: прычыны, асаблівасці ажыццяўлення, вынікі мадэрнізацыі.
3. Параўнальная характарыстыка працэсаў гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.
 
 
Білет № 6
1. Працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага: перадумовы і прычыны, шляхі ўключэння беларускіх зямель у яго склад.
2. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.
3. Суаднясенне падзей у гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
 
Білет № 7
1. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ – ХІV ст.
2. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы: палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя, стан культуры.
3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.
 
Білет № 8
1. Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы.
2. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я – 1930-я гг.: асноўныя дасягненні і адлюстраванне сацыялістычнага будаўніцтва.
3. Раскрыццё прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.
 
Білет № 9
1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV - першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.
2. Пачатак Другой сусветнай вайны і ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР: прычыны і гістарычныя ўрокі.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
 
Білет № 10
1. Гаспадарчае развіццё і сацыяльныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХІV - сярэдзіне ХVІ ст.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх стратэгічнае значэнне.
3. Параўнальная характарыстыка працэсаў у гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.
 
Білет № 11
1. Культура Беларусі ў ХIV- першай палове ХVІ ст. Асаблівасці фарміравання беларускай народнасці.
2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць беларускіх калабарантаў.
3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
 
Білет № 12
1. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча Вялікага Княства Літоўскага ў яе палітычнай сістэме.
2. Разгортванне масавай барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны: формы, метады, асаблівасці супраціўлення.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
 
Білет № 13
1. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове ХVІ - ХVІІІ ст. Валочная памера. Развіццё мануфактурнай вытворчасці. Магнацкае прадпрымальніцтва.
2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: стратэгічны план і тактыка дзеянняў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
 
Білет № 14
1. Царква і рэлігія на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ - першай палове ХVІІ ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Распаўсюджванне ўніяцтва.
2. Грамадска-палітычнае жыцце, сацыяльна-эканамічнае развіццё, стан культуры ў БССР у 1945 – 1953 гг. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.
 
Білет № 15
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ-першай палове ХVІІ ст. Пашырэнне ўплыву Адраджэння.
2. БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг.: грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце.
3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
 
Білет № 16
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ - ХVІІІ ст. Уплыў Асветніцтва.
2. БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
 
Білет № 17
1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.
2. БССР у другой палове 1980-х гг.: змены ў грамадска-палітычным жыцці і сацыяльна-эканамічным становішчы. Вынікі рэфармавання.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
 
Білет № 18
1. Беларускія землі пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі: грамадска-палітычнае, саслоўнае, канфесійнае, сацыяльна-эканамічнае становішча.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва БССР у другой палове 1950 -х – 1980-я гг.: уклад у фарміраванне індустрыяльнага грамадства, адлюстраванне нацыянальна-культурных асаблівасцей і гістарычнага мінулага.
3. Суаднясенне падзей ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
 
Білет № 19
1. Беларусь у першай палове ХІХ ст. Грамадска-палітычныя рухі. Вынікі рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пачатак прамысловага перавароту.
2. Абвяшчэнне і станаўленне Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.: прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту.
3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
 
Білет № 20
1. Адукацыя і навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
2. Грамадска-палітычнае жыцце ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове         90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.: асновы дзяржаўнага ладу і выбар мадэлі кіравання.
3. Аналіз грамадска-гістарычнай (сацыяльна-эканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.
 
Білет № 21
1. Грамадска-палітычныя рухі ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь: распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
 
Білет № 22
1. Падзеі расійскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух.
2. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: прынцыпы і шматвектарны характар.
3. Выказванне аргументаванага пункту гледжання на адну з праблем гістарычнага развіцця Беларусі.
 
Білет № 23
1. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
2. Развіццё навукі, адукацыі, культуры ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь: асноўныя дасягненні.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
 
Білет № 24
1. Развіццё адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва Беларусі ў 60-я гг. ХІХ -пачатку ХХ ст. Пачатак працэсу фарміравання беларускай нацыі.
2. Дасягненні беларускага савецкага і сучаснага алімпійскага спорту.
3. Раскрыццё прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.
 
Білет № 25
1. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.
2. Захаванне гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Аналіз грамадска-гістарычнай (сацыяльна-эканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.