Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Определены финалисты конкурса "Герой Schools.by" - начинаем голосование, выбираем победителей!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 392 человека

Яўгенія Янішчыц - таленавітая паэтэса (22.11.18 г.)

Дата: 23 ноября 2018 в 10:01
20 лістапада адной з лепшых беларускіх паэтэс сучаснасці, "палескай ластаўцы" Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў.
“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры выдатную паэтку Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Яна пакінула за сваё нядоўгае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.
У беларускамоўны чацвер, 22 лістапада, вучні старэйшых класаў чыталі на памяць вершы таленавітай паэтэсы.

Не воблака, а проста аблачынка
Загадкава плыве над галавой.
Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,
Як матылёк, ляцiць над кладкай той…
Як добра ёй журыцца беспрычынна!
Да твару ёй i лета, i зiма…
ўсмiхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па кладцы той, якой даўно няма.

 Я.Янішчыц

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.