Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 282 человека

Масленіца

Дата: 28 февраля в 14:50, Обновлено 28 февраля в 14:56
Наша Масленіца гадавая,
Яна  госцейка дарагая.
Яна пешаю к нам не ходзіць –
Усё на коніках раз’язджае.
Мы на гарушцы пабывалі, пабывалі,
Масленку сустракалі, сустракалі,
Сырам гору набівалі, набівалі,
Маслам гару палівалі, палівалі.
Незвычайная экскурсія прайшла ў вучняў 2-4 класаў 23 лютага. Мы адправіліся ў спартыўна-аздараўляльны комплекс “Рудэя”, каб бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі, абрадамі і звычаямі беларускага краю. І трэба адзначыць – гэта было цікава, пазнавальна, карысна і проста радасна і весела.
І, як вы ўжо здагадаліся, гутарка ішла пра Масленіцу! На жаль, маладыя сучаснікі не так многа ведаюць пра гэта свята і абрады, звязаныя з ім. Каб пашырыць нашы веды пра Масленіцу, бацькі і настаўнікі арганізавалі нам гэтую экскурсію.
Ва ўсіх славянскіх народаў бадай што самым вясёлым і працяглым святам была Масленіца (Месленка, сырная седміца, Запусты). Таму гэты дзень мы таксама шмат танцавалі і весяліліся. Існавала думка, што Масленіца заканчвае Зіму, а Вясну пачынае, якую з нецярплівасцю чакае ўсё жывое на зямлі. У гэты час ганаровае месца на стале селяніна займалі бліны (сімвал сонейка, якое сагравае зямлю). Вось і мы паспрабавалі пазваць сонейка: вадзілі вакол яго карагоды, запляталі і распляталі сонечныя косы, збіралі дажджавыя кроплі, пад вясёлкай прабеглі не адзін раз. Галоўнае, каб сонейка хутчэй да нас завітала! Ды і блінцоў смачных з варэннем пакаштавалі.
А якой цікавай і пазнавальнай была вандроўка ў далёкія краіны разам з вясёлымі Міньёнамі!
Дзякуй арганізатарам за працу, за гульні, за падрыхтоўку і за добры настрой.
 ФОТО.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.