Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 294 человека

Палыкавіцкая крыніца

Дата: 31 марта в 14:29

На вясновых канікулах з вучнямі 10 класа была праведзена экскурсія на Палыкавіцкую крыніцу, у ходзе якой дзеці даведаліся пра гісторыю крыніцы, гаючыя ўласцівасці яе вады, а таксама пра архітэктурны ансамбль, збудаваны побач. Палыкавіцкая крыніца - помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Цуд-крыніца мае старажытную і багатую гісторыю. Яна вядомая з 1552 года, калі і селішча Палыкавічы, і крыніца належалі магілёўскаму старасту Станіславу Кезгайлу. Ішоý  час. Мяняліся гаспадары Палыкавіч, нязменнай заставалася толькі крыніца, якая дала сваю жыватворную вільгаць жыхарам і была па сутнасці, цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця бліжэйшых вёсак. Сёння гаючую  крыніцу  ў вёсцы Палыкавічы наведваюць тысячы людзей. Людзі ідуць да святыні цэлымі сем'ямі, агульны мірны дух і благасны настрой выхоўваюць дзяцей, чысцяць душу і цела, умацоўваюць любоў і сям'ю ў цэлым. 

ФОТО.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.