Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 282 человека

Парады тым, хто хоча размаўляць па-беларуску

Дата: 21 апреля 2016 в 11:42, Обновлено 29 апреля 2016 в 12:25

ПАРАДЫ ТЫМ, ХТО ХОЧА РАЗМАЎЛЯЦЬ

ПА-БЕЛАРУСКУ

1.     Пазбаўцеся страхаў

Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцьі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску– гэта сучасна, годна i модна!

2.     Папаўняйце свой слоўнікавы запас, 

чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты i газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп'ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі  iг.д.

3.     Пішыце па-беларуску

Kaлi вам складана пачаць размаўляць,  пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас, беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4.     Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар'ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы i апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5.     Наведвайие беларускія мерапрыемствы

Чуць жывую мову  вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб  — вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі i краязнаўцамі.

6.     Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы, у звыклых асяродках. Старайцеся размаўляць павольна  i прыгожа, каб суразмоўцам было яшчэ прасцей зразумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7.     Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні i лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.