Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 282 человека

Юбіляры: кнігі, пісьменнікі. Беларускі каляндар на 2017

Дата: 21 апреля 2016 в 11:41, Обновлено 17 февраля в 14:07
С Т У Д З Е Н Ь
1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кудраўца (1947-2002), пісьменніка, драматурга
1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука (1947), пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста
1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Хвалея (1947), пісьменніка, крытыка, публіцыста
14 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы (1942-2012), пісьменніцы, перакладчыцы
15 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Васілеўскай (1927-2002), пісьменніцы, публіцыста
Л Ю Т Ы
14 лютага – 110 гадоў з дня нараджэняя Алеся Звонака (1907-1996), паэта, перакладчыка, крытыка
14 лютага – 80 гадоў з дня нараджэняя Міхася Стральцова (1937-1987), пісьменніка, перакладчыка, крытыка
18 лютага – 95 гадоў з дня нараджэняя Міхаіла Савіцкага (1922-2010), жывапісца, народнага мастака Беларусі і СССР
С А К А В І К
11 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэняя Алеся Гаруна (1887-1920), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху
11 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэняя Міколы Гамолкі (1887-1920), пісьменніка, драматурга, перакладчыка
К Р А С А В І К
1 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэняя Алеся Жука ( 1947) пісьменніка, перакладчыка
4 красавіка – 460 гадоў з дня нараджэняя Льва Сапегі (1557-1633) дзяржаўнага, палітычнага, грамадскагаі ваеннага дзеяча ВКЛ
М А Й
11 мая – 70 гадоў з дня нараджэняя Раісы Баравіковай (1947) паэткі, перакладчыцы
20 мая – 115 гадоў з дня нараджэняя Язэпа Пушчы (1902-1964) паэта, крытыка, перакладчыка
Ч Э Р В Е Н Ь
28 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэняя Івана Кудраўцова (1922) беларускага пісьменніка
ЛІПЕНЬ
7 ліпеня - 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882-1942), паэта, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, акадэміка НАН Беларусі і НАН Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (ф. Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).
9 ліпеня - 105 гадоў з дня нараджэння Астрэйкі Сяргея (1912-1937), паэт. Першыя паэтычныя творы апублікаваў у 1928 г. на старонках газеты «Чырвоная змена». Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя» (1930, 1931, 1965), «Чырвоная Беларусь» (1931, 1932), зборніку «Дзень паэзіі» (1965). Рукапіс першага зборніка «Смарагды кроз» не ўбачыў свету з-за арышту, рукапіс паэмы «Бенгалія» загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.
10 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Капыловіча Міколы (1937-2000), пісьменнік
ЖНІВЕНЬ
4 жнiўня - 100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917-2006), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста, ганаровага члена НАН Бенларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
5 жніўня - 110 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Самуйлёнка (1907-1939), беларускага пісьменніка, драматурга. Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў«Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
8 жніўня - 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Чарнышэвіча (1912-1967), беларускага пісьменніка (в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобласці). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г., калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 г. абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка». Спачатку выступаў з творамі для дзяцей. Выйшлі аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969). У 1979 г. выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах.
17жніўня - 110 гадоў з дня нараджэння Каваля Васіля (сапр. Кавалёў Васіль) 1907-1937, пісьменнік, перакладчык.
23 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанка (1917-1995), народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы.
ВЕРАСЕНЬ
3 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Сульянава Анатоля (1927), пісьменнік, ваенны дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
11 верасня - 45 гадоў з дня нараджэння Пашкевіча Алеся (Аляксандр), 1972, пісьменнік, літаратуразнаўца.
16 верасня - 65 гадоў з дня нараджэння Чарота Івана (1952), літаратуразнаўца, крытык, перакладчык.
17 верасня - 110 гадоў з дня нараджэння Дзяргая Сяргея (1907-1980), паэт,перакладчык.
КАСТРЫЧНІК
7 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932), беларускага пісьменніка.
10 кастрычніка – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка (1957), беларускага паэта.
17 кастрычніка–80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чаргінца (1937), беларускага пісьменніка, журналіста, публіцыста.
20 кастрычніка –70 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба (1947), беларускага паэта.
ЛІСТАПАД
1 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Верамейчыка (1937–1999), беларускага паэта, публіцыста.
3 лістапада - 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882–1956), народнага паэта Беларусі.
4 лістапада - 130 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (1887–1937), беларускага пісьменніка, гісторыка, публіцыста.
14 лістапада - 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта.
16 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы (1937), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста.
26 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Міхася Скрыпкі (1907–1991), беларускага пісьменніка-сатырыка, драматурга.
СНЕЖАНЬ
4 снежня –105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Русецкага (1912–2000), беларускага паэта, перакладчыка.
5 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Разанава (1947), беларускага паэта, перакладчыка, эсэіста.
22 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922), беларускай пісьменніцы.
27 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Сіўцова (1922–1959), беларускага паэта, пісьменніка, крытыка
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.