Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой ваш любимый предмет?
Всего 282 человека

Ці ведаеце вы?

Дата: 23 февраля в 12:33, Обновлено 23 февраля в 12:39

Масленіца

А што вы ведаеце пра масленіцу? З такімі словамі звярнуліся мы да сваіх аднакласнікаў. І высветлілі шмат цікавага.
І тое, што старажытнае народнае свята Масленіца святкавалася за 45 дзён да Вялікадня на працягу тыдня. І што ўзнікла яно ў дахрысціянскую пару як абрад провадаў зімы і сустрэчы вясны. І што некалі Масленіца была святам для ўсіх людзей: багатых і бедных, дарослых і дзяцей. Пачынаючы з чацвярга, і да нядзелі яна называлася шырокай. А ў апошні дзень Масленіцы адбывалася развітанне з зімой - спальвалася чучала-лялька Масленіца. І што Масленіца працягвалася цэлы тыдзень.
       А у нас сёння Масленіца! Прыляцела ластавіца!
       Села на калу, Кідала масла па каму.
       А мы Масленку чакалі - Усю нядзельку выглядалі...
І гэта добра, калі мы ведаем і шануем свае традыцыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.